Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Родная мова – душа народа

Дата: 16 марта 2019 в 19:08, Обновлено 18 марта 2019 в 12:41
394 просмотра

 Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб– гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы.
     З 11 па 15 сакавіка ў пачатковай школе адбывалася сапраўднае свята беларускай мовы. Вучні 1-4 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання.
   Навучэнцы 1 і 2 класаў выконвалі малюнкі на тэму "Краявіды Беларусі" і стварылі выставу сваіх творчых работ. Гульня – падарожжа “Як да нас прыйшла кніга” атрымалася вельмі цікавай, займальнай і карыснай.
   Ва ўсіх класах была праведзена інфармацыйная  гадзіна “Славутыя песняры зямлі беларускай”, прысвечаная творчасці Я.Коласа і Я. Купалы. Турнір-віктарына „Па кpaінe гукаў і літар" паміж камандамі 3-4 класаў вызначыў лепшых знаўцаў беларускай мовы.   Вусны часопіс “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (4 кл.) пашырыў веды вучняў аб Беларусі, яе гісторыі, прыродзе, славутых земляках. Рэдакцыйнымі камандамі 3 і 4 класаў быў выдадзены шэраг насценных газет “Мова – цікава і займальна”. 
    У рамках тыдня прайшоў чарговы тур алімпіяды па беларускай мове і літаратурнаму чытанню. 
У школьнай бібліятэцы працавала выстава кніг "Чытаем на роднай мове". 
    15 сакавіка адбылося ўрачыстае закрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання. Пераможцы творчых конкурсаў, віктарын, алімпіяды, уладальнікі самых лепшых сшыткаў і самыя актыўная класы былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі. 
   Актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве юны саліст - вакаліст Барысаў Мікіта (кіраўнік Цынгалёў Я.М.) і харэаграфічны калектыў "Сэнс" (кіраўнік Агаценка Л.У.) Дзякуй настаўнікам эстэтычнай накіраванасці Агаценка Л.У., Цынгалёву Я.М. за супрацоўніцтва і творчасць.
   Дзякуй усім вучням за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, а настаўнікам за плённую працу і супрацоўніцтва.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.