Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 29 ноября 2014 в 07:31, Обновлено 3 декабря 2014 в 07:37
955 просмотров

Цікавым і змястоўным быў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які праходзіў у нашай школе з 24 па 29 лістапада.

Дзень першы…

24 лістапада.  Сустрэча з Анатолем Прохаравым – дзіцячым паэтам.

Ён піша не толькі вершы,  але і загадкі, і прымаўкі, і лічылкі. Вершы яго, нібы брыльянтавыя расінкі, так і зіхацяць на старонках многіх выданняў яркімі і незабыўнымі вобразамі. Вучні пазнаёміліся з яго зборнікамі “Вуркаток”, “Птушыны гарадок”, “Вясёлы карагод”.

 

Дзень другі…

25 лістапада. Моўны брэйн-рынг “Гучы, роднае слова!”.

За права быць пераможцамі змагаліся каманды вучняў шостых і сёмых класаў. Кожны хацеў быць лепшым, але ўдача ўсміхнулася камандзе шостых класаў.

 

Дзень трэці…

26 лістапада. Выступленне Зміцера Вайцюшкевіча, беларускага музыканта і барда, які наведаў нашу школу з нагоды нараджэння нашага земляка Уладзіміра Караткевіча. Піша ён песні на вершы У. Караткевіча, Г. Бураўкіна,  А. Камоцкага, А. Сыса і др. Зміцер Вайцюшкевіч – лідар і кіраўнік WZ – Orkestra. Гэта была ўнікальная магчымасць пабавіць час у прыемнай кампаніі.

 

Дзень чацвёрты…

27 лістапада. Літаратурная віктарына “Наш Караткевіч”.

Пятыя класы з годнасцю справіліся з літаратурнай віктарынай, якую прапанавала настаўніца Серада Т.В.  А калі што-нібудзь не атрымоўвалася, то на дапамогу прыходзілі  гледачы.

 

Дзень пяты

28 лістапада. Оршу  наведаў гістарычны пісьменнік У.Арлоў.

Сустрэча з ім адбылася ў музеі У.С.Караткевіча. У. Арлоў распавёў пра першае сваё апавяданне “Добры дзень, мая шыпшына!”, якое дэталёва прааналізаваў у свій час У. Караткевіч.

У.Арлоў пазнаёміў прысутных са сваімі апошнімі кнігамі і адказаў на пытанні слухачоў.

 

Дзень шосты…

29 лістапада. Удзел у II этапе Рэспубліканскай (раёнай) алімпіады па беларускай мове і літаратуры.

Нашы вучні з гонарам вытрымалі гэтае сур’ёзнае алімпіяднае выпрабаванне. Дзве вучаніцы нашай школы атрымалі дыпломы. Гэта Плюшчыкава Вікторыя (дыплом II ступені). Дарэчы, Віка – вучаніца 8 класа, але выступала за 9 клас і перамагла. Гарнастаева Марыя, вучаніца 10 класа, атрымала дыплом IIIступені. Малайцы, дзяўчаты! Мы ганарымся вамі! Так трымаць!

 

Дзень сёмы…

30 лістапада. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завершаны.

Наперадзе нас чакаюць новыя цікавыя сустрэчы і выпрабаванні. Усе разам мы зможам многае.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.